Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская «Новая газэта» ўзброіла сваіх супрацоўнікаў траўматычнай зброяй


© Shutterstock
© Shutterstock

Галоўны рэдактар расейскага незалежнага выданьня «Новая газэта» Дзьмітрый Муратаў заявіў «Эху Москвы», што будзе вымушаны ўзброіць супрацоўнікаў траўматычнай зброяй праз пастаянныя напады на іх і адсутнасьць рэакцыі з боку праваахоўнікаў.

«Я буду рады супрацоўнікаў адпраўляць на вучобу. Афіцыйна заключым дамову з МУС. Будзем выпісваць і купляць траўматычную зброю, здаваць на яе экзамэны», — заявіў Дзьмітры Муратаў.

З часу заснаваньня «Новой газеты» былі забітыя прынамсі шэсьць супрацоўнікаў выданьня, у сьмерці яшчэ аднаго падазравалі наўмыснае атручваньне. Сёлета «Новая газета» стала першым буйным расейскім выданьнем, што заявіла пра масавыя катаваньні і забойствы геяў у Чачні.

У рэдакцыю «Эха Москвы» 23 кастрычніка ўварваўся мужчына, які пырснуў ахоўніку ў вочы з газавага балёнчыка і параніў нажом у шыю журналістку Тацьцяну Фэльгенгаўэр. Муратаў у эфіры таксама нагадаў пра нядаўнія напады ў Расеі на журналістаў Юлію Латыніну і Алега Кашына, праваабаронцу Ігара Каляпіна і апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG