Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядучую «Эхо Москвы» паранілі нажом у рэдакцыі. Названы папярэдні матыў


Радыёстанцыя «Эхо Москвы» паведаміла днём у панядзелак, 23 кастрычніка, пра тое, што невядомы мужчына, які ўварваўся ў рэдакцыю, «ударыў нажом у горла вядучую радыёстанцыі Тацьцяну Фэльгенгаўэр».

Журналістку адправілі ў бальніцу, але яе жыцьцю цяпер нішто не пагражае, заявіла радыёстанцыя. Нападніка затрымала паліцыя.

Нападнік уварваўся ў сядзібу радыё і асьляпіў ахоўніка з газавага балёнчыка. Затым ён накіраваўся ў рэдакцыю напаў на Тацьцяну Фэльгенгаўэр, ударыў яе нажом у горла.

У Міністэрстве ўнутраных справаў Расеі папярэднім матывам нападу назвалі «асабістую непрыязнасьць».

Фэльгенгаўэр працуе на «Эхо Москвы» больш за 12 гадоў і зьяўляецца адной з самых папулярных вядучых гэтай радыёстанцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG