Расея ня можа вылучыць сродкі для найму ўласнага абаронцы для Віктара Агеева, якога будуць судзіць ва Ўкраіну. Пра гэта маці вайскоўца паведамілі ў генэральным консульстве Расеі ў Харкаве, перадае «Новая газета».
На працэсе ў Новаайдарску Агеева будзе абараняць бясплатны ўкраінскі адвакат паводле прызначэньня.
Два дні таму Служба бясьпекі Ўкраіны накіравала ў суд матэрыялы справы Агеева, затрыманага пад Луганскам. Расеец і яшчэ два байцы самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» абвінавачваюцца ў стварэньні тэрарыстычнай групы і незаконным валоданьні зброяй. Ім пагражае ад 8 да 15 гадоў пазбаўленьня волі.
Віктар Агееў быў узяты ў палон украінскімі вайскоўцамі 24 чэрвеня на тэрыторыі Луганскай вобласьці. Ён заявіў, што яго адправілі ў Данбасе неўзабаве пасьля таго, як ён падпісаў кантракт аб службе ў расейскай арміі. Міністэрства абароны Расеі абвяргае інфармацыю пра тое, што Агееў зьяўляўся дзеючым вайскоўцам.