Як паведамілі БелаПАН у пракуратуры гораду, некалькі дзён таму група грамадзян, у тым ліку раней судзімых і часова непрацоўных, дазволілі сабе недапушчальныя паводзіны ў грамадзкім месцы.
Адзін з пʼяных забраўся на помнік абаронцам Айчыны, які разьмешчаны ля Цэнтральнага дома афіцэраў і ўвекавечвае савецкіх танкістаў, што першымі ўвайшлі ў Менск пры яго вызваленьні ад нацыстаў. Другі справіў натуральную патрэбу ля пастамэнту з танкам Т-34. Яго затрымалі АМАПаўцы і даставілі ў міліцыю.
Згаданы артыкул КК прадугледжвае грамадзкія працы, штраф, папраўчыя працы тэрмінам да двух гадоў, арышт да шасьці месяцаў або пазбаўленьне волі да трох гадоў.