Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі лейтэнант застрэліў чацьвярых саслужыўцаў у Чачні


Інцыдэнт адбыўся ў станіцы Шэлкаўская ў адной з вайсковых частак Паўночна-Каўказскай акругі войскаў нацыянальнай гвардыі Расеі.

Як паведамляе прэс-служба Расгвардыі, старэйшы лейтэнант адкрыў страляніну ў казарме. Чацьвёра яго саслужыўцаў загінулі на месцы. Лейтэната застрэліла дзяжурнае падразьдзяленьне.

Прызначаная службовая праверка. У вайсковую частку для высьвятленьня акалічнасьцяў і прычынаў здарэньня накіраваная група афіцэраў Цэнтральнага апарату Расгвардыі: афіцэры службы войскаў і бясьпекі вайсковай службы, афіцэры-спэцыялісты па працы з асабовым складам, вайсковыя псыхолягі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG