Лінкі ўнівэрсальнага доступу

The Times: перад адстаўкай брытанскага міністра абвінавацілі ў сэксуальным гвалце


Майкл Фэлан

Міністар абароны Вялікабрытаніі Майкл Фэлан сышоў у адстаўку празь некалькі гадзін пасьля таго, як брытанскаму ўраду паведамілі пра тое, што яго абвінавачваюць ня толькі ў непрыстойных паводзінах, але і ў сэксуальным гвалце. Пра гэта паведамілі некаторыя брытанскія СМІ — у прыватнасьці газэты The Times і The Telegraph, а таксама тэлеканал Skye.

The Times цытуе дэпутатку ад Кансэрватыўнай партыі Анну Соўбры, паводле якой прэм’ер-міністарка Тэрэза Мэй «дала зразумець, што ўспрымае гэтыя абвінавачаньні вельмі сур’ёзна», і празь некалькі гадзін Фэлан падаў у адстаўку.

Пра сыход міністра стала вядома 1 лістапада. Тады брытанская газета The Guardian паведаміла, што супраць яго былі абвінавачаньні ў непрыстойных паводзінах. Падчас вячэры ён неаднаразова клаў руку на калена журналісткі, якая была гэтым абураная. Экс-міністар тады паведаміў, што прынёс журналістцы свае прабачэньні.

Пазьней The Guardian таксама паведамляла, што былая міністарка энэргетыкі, а цяпер лідэрка Палаты абшчынаў Андрэа Лэдсам вінаваціла Фэлана ў непрыстойных выказваньнях на яе адрас. Цяпер жа гаворыцца пра больш сур’ёзныя абвінавачаньні з боку іншай асобы.

Фэлан ужо выступіў з заявай, дзе назваў абвінавачаньні ў гвалце непраўдзівымі і паклёпніцкімі: «Я ўжо прызнаў, што ў мінулым я паводзіў сябе непрыстойна, але я ніколі ні на каго не нападаў».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG