Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за тэракт у Нью-Ёрку 31 кастрычніка


На месцы тэракту ў Нью-Ёрку, 31 кастрычніка
На месцы тэракту ў Нью-Ёрку, 31 кастрычніка

Адказнасьць за тэракт у Нью-Ёрку ўзяла на сябе групоўка «Ісламская дзяржава», паведамляе Reuters са спасылкай на падкантрольныя радыкальным ісламістам выданьні.

Яны называюць Сайфуло Саіпава, які абвінавачваецца ў забойстве васьмі чалавек, «салдатам халіфату». Іншых падрабязнасьцяў у публікацыі не прыводзіцца.

Саіпаву прад’яўленыя абвінавачваньні ў аказаньні матэрыяльнай і рэсурснай падтрымкі тэрарыстычнай групоўцы «Ісламская дзяржава».

Сайфуло Саіпаў, фота паліцыі ЗША
Сайфуло Саіпаў, фота паліцыі ЗША

Амэрыканскія заканадаўцы заклікалі Белы дом накіраваць Сайфуло Саіпава ў вайсковую турму ЗША Гуантанама на Кубе.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што арганізатар тэракту ў Нью-Ёрку заслугоўвае сьмяротнага пакараньня, указаўшы на адсутнасьць якога-небудзь раскаяньня з боку падазраванага.

Тэракт адбыўся 31 кастрычніка ў Нью-Ёрку. Кіроўца пікапа на здымным малым грузавіку-пікапе заехаў на дарожку для пешаходаў і раварыстаў у Ніжнім Мангэтане і рушыў па ёй, зьбіваючы людзей. Потым ён урэзаўся ў школьны аўтобус і выйшаў са свайго аўтамабіля зь дзьвюма адзінкамі зброі ў руках. Паліцэйскі, які дзяжурыў у тым месцы, адкрыў агонь і параніў мужчыну ў жывот. Таму нападніка затрымалі і шпіталізавалі, а на месцы здарэньня знайшлі стрэльбу для пэйнтболу і пнэўматычную зброю.

На месцы тэракту ў Нью-Ёрку, 31 кастрычніка
На месцы тэракту ў Нью-Ёрку, 31 кастрычніка

У выніку тэракту загінулі сама меней 8 чалавек, яшчэ 11 атрымалі раненьні, сур’ёзныя, але якія не пагражаюць жыцьцю.

У аўтамабілі нападніка была знойдзеная запіска, у якой ён заяўляе аб вернасьці тэрарыстычнай групоўцы «Ісламская дзяржава».

Таксама на прэс-канфэрэнцыі з нагоды нападу камісар паліцыі Нью-Ёрку Джэймз О’Ніл пацьвердзіў паведамленьне сьведак, што нападнік, выйшаўшы з разьбітага аўтамабіля, выкрыкваў «Алах акбар!»

ФБР распаўсюдзіла аб’яву пра вышук яшчэ аднаго выхадца з Узбэкістану, 32-гадовага Мухамадзаіра Кадырава, які, як мяркуецца, мог быць датычным да дзеяньняў Саіпава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG