Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чачні лейтэнант мог адкрыць страляніну па калегах з помсты


Лейтэнант Расгвардыі Марат Гаджыеў, які напярэдадні застрэліў чацьвярых таварышаў па службе ў Чачні, перад гэтым пасварыўся з камандзірам часткі. Як паведамляе Паўночнакаўказская служба Радыё Свабода са спасылкай на таварышаў па службе лейтэнанта, гэта і паслужыла прычынай інцыдэнту.

Паводле дадзеных журналіста, камандзір не дазволіў жонцы Гаджыева жыць пры частцы, пры гэтым ён абражаў лейтэнанта. Калегі Гаджыева лічаць, што ён вырашыў адпомсьціць камандзіру. Ахвярамі сталі тыя, хто паспрабаваў спыніць яго. Інцыдэнт адбыўся ў панядзелак у станіцы Шэлкаўская ў Чачні. Лейтэнант адкрыў страляніну ў казарме і быў забіты агнём у адказ. Сьледчы камітэт пачаў крымінальную справу па артыкуле «Забойства». Афіцыйна прычыны дзеяньняў Гаджыева не называюцца.

Штогод ва Ўзброеных сілах Расеі, паводле дадзеных праваабаронцаў, гінуць каля трох тысяч вайскоўцаў. Гаворка ідзе пра так званыя «небаявыя» страты.

У Расеі лейтэнант застрэліў чацьвярых саслужыўцаў у Чачні

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG