Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі падазраванага ў крадзяжы тэксту Дэйтанскага пагадненьня


Удзельнікі перамоваў па выпрацоўцы Дэйтанскага пагадненьня: Рычард Голбрук, Франьё Туджман, Алія Ізэтбэгавіч, Ўорэн Крыстафэр, Слабадан Мілошавіч
Удзельнікі перамоваў па выпрацоўцы Дэйтанскага пагадненьня: Рычард Голбрук, Франьё Туджман, Алія Ізэтбэгавіч, Ўорэн Крыстафэр, Слабадан Мілошавіч

У Босьніі і Герцагавіне затрыманы басьнійскі сэрб Зэлька Кунтас па падазрэньні ў ашуканскім набыцьці арыгінальнай копіі мірнага пагадненьня па Босьніі і Герцагавіне, заключанага ў 1995 годзе ў Дэйтане, на амэрыканскай авіябазе.

Пракурор паведаміў, што Зэлька Кунтас арыштаваны 31 кастрычніка і дапытаны.

У лістападзе 1995 году прэзыдэнты Босьніі, Сэрбіі і Харватыі, кіраўнікі трох бакоў, якія ўдзельнічалі ў басьнійскім канфлікце, у якім загінула больш за 100 тысяч чалавек, пад эгідай ЗША заключылі пагадненьне, вядомая як Дэйтанскае, на авіябазе ў Дэйтане, штат Агаё. Пагадненьне было афіцыйна падпісанае ў Парыжы ў сьнежні 1995 году. Застаецца незразумелым, як Кунтасу ўдалося атрымаць дакумэнт.

«Ён хаваў яго ў сваім доме ў Пале, дзе падчас ператрусу мы яго знайшлі», — паведаміў пракурор. Горад Пале, прыгарад Сараева, быў штаб-кватэрай кіраўніцтва басьнійскіх сэрбаў падчас канфлікту 1992–1995 гадоў. Паводле мясцовых СМІ, Кунтас працаваў кіроўцам і целаахоўнікам былога сьпікера парлямэнту ў сэрбскім рэгіёне Рэспубліка Сэрбска. Нядаўна ён паспрабаваў прадаць дакумэнт за 100 000 басьнійскіх марак (59 000 даляраў ЗША), паведамляюць мясцовыя СМІ.

У 2008 годзе арыгінал, выдадзены басьнійскаму боку, зьнік і краіна атрымала новы экзэмпляр з Парыжу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG