Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі журналістку, якая параўнала прэзыдэнта з гоблінам


Робэрт Мугабэ
Робэрт Мугабэ

Амэрыканскую журналістку затрымалі ў Зымбабвэ за параўнаньне прэзыдэнта Робэрта Мугабэ з гоблінам.

Марта О’Донаван працуе на мясцовым тэлеканале Magamba TV. На сваёй старонцы ў твітэры яна напісала пра «гобліна», чые сваякі купілі «Ролс-ройс». Імя прэзфдэнта Зымбабвэ ў публікацыі журналістка не назвала, аднак вядома, што нядаўна такі аўтамабіль завезьлі ў краіну сыны Мугабэ.

Журналістку арыштавалі ў пятніцу раніцай, паліцыя правяла ў яе хаце ператрус і канфіскавала ноўтбук. На затрыманую завялі справу аб «падрыве аўтарытэту і абразе прэзыдэнта». Цяпер ёй пагражае турэмнае зьняволеньне на тэрмін да году. Амбасада ЗША ў Зымбабвэ пацьвердзіла, што амэрыканку затрымалі, і паабяцала сачыць за сытуацыяй.

У пачатку кастрычніка ў Зімбабвэ арыштавалі журналіста прыватнай штодзённай газэты NewsDay Кенэта Ньянгані. Ён апублікаваў артыкул пра тое, што жонка прэзыдэнта Мугабэ перадала прыхільнікам па партыі ў якасьці ахвяраваньня сваю вопратку, а таксама сподняе. Журналіста абвінавацілі ў паклёпе. Яму пагражае да шасьці месяцаў турмы і штраф 200 даляраў.

Роберт Мугабэ кіруе Зымбабвэ з 1980 году (з 1987 — на пасадзе прэзыдэнта). Цяпер яму 93 гады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG