Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адказ з Эўракамісіі: Зьніклы чачэнскі сьпявак Бакаеў у Эўропу не заяжджаў


Зэлімхан Бакаеў

Зьніклы чачэнскі сьпявак Зэлімхан Бакаеў ня заяжджаў на тэрыторыю Эўропы. Такі адказ атрымала праваабарончая арганізацыя, якая працуе на Паўночным Каўказе, у адказ на запыт у Эўракамісію. Паведамленьне праваабаронцаў было апублікаванае ў пятніцу на сайце выданьня OC Media.

Зварот у Эўрапейскую камісію быў накіраваны 25 верасьня пасьля публікацыі відэа, на якім зьніклы сьпявак, зьвяртаючыся да сябра, паведамляе, што знаходзіцца ў Нямеччыне. На думку праваабаронцаў, запіс зьяўляецца пастановачным.

Сябры і сваякі Бакаева ўпэўненыя, што яму пагражае небясьпека. Міністар Чачні па нацыянальнай палітыцы Джамбулат Умараў сьцьвярджае, што зьніклы сьпявак жывы і быццам бы «хаваецца ад даўгоў» па-за межамі рэспублікі.

Паводле зьвесткак Радыё Свабода, Зэлімхан Бакаеў у пачатку жніўня паехаў у Грозны на вясельле сястры. Ён павінен быў вярнуцца ў Маскву 9 жніўня, адразу пасьля вясельля, але за дзень да гэтага быў затрыманы ў цэнтры чачэнскай сталіцы людзьмі ў вайсковай форме.

Бакаеў выступаў з канцэртамі ў Дагестане, Інгушэціі і Маскве. У Чачні, паводле ягонага сябра, яму забаранілі выступаць, бо «яго музыка занадта адрозьнівалася ад той, што разумеюць у рэспубліцы».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG