Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяброўка стралка з Лас-Вэгасу заявіла, што ня ведала пра ягоныя намеры


Мэрыл Дэнлі
Мэрыл Дэнлі

Мэрыл Дэнлі, сяброўка 64-гадовага Стывэна Пэдака, які, як мяркуецца, учыніў самую крывавую страляніну ў сучаснай гісторыі ЗША ў Лас-Вэгасе 1 кастрычніка, зрабіла першую заяву пасьля здарэньня, перадае The Guardian.

У выніку стральбы забіта 58 чалавек, паранена больш за паўтысячы. Сам Пэдак, як сьцьвярджае паліцыя, учыніў самагубства яшчэ да пачатку штурму пакою ў гатэлі, адкуль вялася стральба.

«Ён ніколі не казаў мне і не рабіў нічога такога, што магло б навесьці мяне на думку, што адбудзецца нешта жахлівае», — гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай адвакатам Мэрыл Дэнлі.

Яна характарызуе Стывэна Пэдака як «добрага, клапатлівага і ціхага чалавека», кажа, што кахала яго і спадзявалася на супольную будучыню. Шэрыф Лас-Вэгаса ж раней заяўляў, што цягам дзясяткаў гадоў Пэдак вёў сакрэтнае жыцьцё, зьбіраў зброю і баепрыпасы, але пры гэтым ня меў ніякіх сувязяў з тэрарыстамі.

За некалькі тыдняў да здарэньня Пэдак падарыў ёй квіток на самалёт у Філіпіны, нібыта каб яна магла пабачыцца зь сям’ёй. Таксама Пэдак — даволі багаты чалавек — перавёў ёй 100 тысяч даляраў на куплю жытла.

«Я была ўдзячная, але, шчыра кажучы, хвалявалася, што такім чынам ён хоча разарваць стасункі, — заяўляла Дэнлі. — Я ніколі ня думала, што ён плянуе гвалт супраць кагосьці».

Таксама брат меркаванага стралка Браян казаў, што родзічы былі ў шоку і ў жаху ад навінаў пра страляніну. Ён заяўляў, што Стывэн Пэдак ня быў «звар'яцелы на зброі» і ня меў вайсковага мінулага, называў брата «простым чалавекам, які жыў у Мэскіце і езьдзіў у Лас-Вэгас гуляць у казіно».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG