Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лясныя пажары зьнішчылі 1500 дамоў у Каліфорніі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У нядзелю ўвечары ў трох акругах штату ўспыхнулі 14 буйных пажараў.

У выніку лясных пажараў у Каліфорніі зьнішчана ня менш за 1500 жылых і камэрцыйных будынкаў, паведаміў у панядзелак кіраўнік пажарнай службы штату.

Зьвестак аб загінулых у выніку пажараў няма, аднак мноства людзей атрымала раненьні, шмат хто прапаў бязь вестак. 14 буйных пажараў, што пачаліся ў нядзелю, бушуюць на тэрыторыі трох акругаў у вінаробных раёнах Каліфорніі. Дваццаць тысяч чалавек былі эвакуяваныя, у тым ліку некалькі сотняў пацыентаў мясцовых лякарняў, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Каліфарнійскае кіраўніцтва лясной службы і пажарнай бясьпекі заявіла, што прычыны пажараў у цяперашні момант высьвятляюцца.

У акругах Напа, Сонома і Юба абвешчана надзвычайнае становішча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG