У выніку аварыі загінула 53-гадовая грамадзянка Беларусі, 10 чалавек патрапілі ў шпіталь: чацьвёра — у хірургію, пяцёра — у траўматалёгію, адзін — у рэанімацыю.
Пасажырскі аўтобус «Берасьце — Масква» перакуліўся ў кювэт сёньня ўначы ў Талачынскім раёне на трасе М-1. Паводле папярэдніх дадзеных, 43-гадовы кіроўца ня даў рады на зімовай дарозе.
Усяго ў аўтобусе было 14 чалавек, у тым ліку два кіроўцы. Сярод пацярпелых пяцёра — грамадзяне Расеі.
Форум