У паведамленьні Мінабароны не фігуруе прозьвішча звольненага афіцэра. Аднак вядома, што 3-ю гвардзейскую школу падрыхтоўкі спэцыялістаў танкавых і артылерыйскіх падразьдзяленьняў узначальваў палкоўнік Аляксандар Чарноў.
Па дадзеных ААН, з канца жніўня 582 тысяч мусульманаў-рагінг’я ўцяклі з Мʼянмы ў суседні Банглядэш.
Карэспандэнт Свабоды запытаў вайсковых экспэртаў, ці варта патрабаваць адстаўкі міністра абароны Андрэя Раўкова ў сувязі з апошнямі сьмерцямі ў беларускай арміі.
Сьледчы камітэт Беларусі распачаў 8 крымінальных спраў у дачыненьні да 8 вайскоўцаў па справе аб сьмерці Аляксандра Коржыча.
Начальнік Галоўнага ўпраўленьня супрацьдзеяньня экстрэмізму МУС Расеі Цімур Валіулін запрапанаваў караць бацькоў і настаўнікаў падлеткаў, якія бяруць удзел у няўзгодненых палітычных акцыях.
53-гадовая журналістка і блогерка загінула напярэдадні ў выніку выбуху аўтамабіля. Экспэрты выказалі здагадку аб выбуху бомбы з дыстанцыйным кіраваньнем. За некалькі дзён да гібелі журналістка паведаміла паліцыі пра пагрозы на сваёй адрас, піша The Times of Malta.
Пра страляніну ў Менску, што адбылася 16 кастрычніка на праспэкце Дзяржынскага, расказаў Оnliner менчук Макар, які працуе ў офісе побач са станцыяй мэтро «Міхалова».
«У Печы павінны адпраўляць найлепшых салдат», — капітан у адстаўцы расказаў Свабодзе, што такое Печы і чым адрозьніваюцца армейскія традыцыі ад нестатутных адносін і дзедаўшчыны.
Баранавіцкага праваабаронца Аляксандра Вайцешыка затрымалі на вакзале ў той час, калі ён здымаў вызваленьне расейскага філёзафа, тэарэтыка анархічнага руху Пятра Рабава.
Паводле прэсавага сакратара міністэрства палкоўніка Ўладзімера Макарава, калі ў 1994 годзе каэфіцыент злачыннасьці ў арміі (колькасьць злачынстваў у разьліку на тысячу вайскоўцаў) складаў 10.9, то ў 2001 годзе — 6,7, а ў 2011 годзе — 2,2, у 2016 годзе годзе — 1,58.
Міжнародны кансорцыюм журналістаў-дасьледчыкаў летась апублікаваў так званы «Панамскі архіў» — дадзеныя аб карупцыі ў вышэйшых эшалёнах улады ў некалькіх краінах сьвету. Каруана Галіцыя на падставе гэтых дакумэнтаў заявіла, што жонка прэмʼер-міністра Мальты нібыта валодае афшорнай кампаніяй, якая атрымлівала грошы ад уладаў Азэрбайджану.
Першы гей, які зазнаў перасьлед у Чачні і назваў сваё імя, падаў заяву ў сьледчы камітэт РФ. Максім Лапуноў патрабуе правесьці расьсьледаваньне па факце катаваньняў прадстаўнікоў ЛГБТ у Чачэнскай рэспубліцы. Пра гэта сам Лапуноў паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі, арганізаванай рэдакцыяй «Новай газэты».
«Армія, дзе вешаюць нашых дзяцей — гэта ня армія. Гэта г***о. Чый сын наступны?»
У навучальным цэнтры Інстытуту памежнай службы, разьмешчаным у Смаргоні, малады афіцэр зьдзейсьніў суіцыд.
АМАП уварваўся ў суботу на канцэрт у менскім клюбе «210 мэтраў», бо невядомы па тэлефоне паведаміў, што там будуць распаўсюджвацца наркотыкі сярод непаўналетніх, адзначаецца на сайце ГУУС Менгарвыканкама.
Былы вайсковец, кіраўнік грамадзкай дырэкцыі мэмарыялу Курапаты і адзін з кіраўнікоў КХП БНФ Алесь Чахольскі ў сувязі зь гібельлю Аляксандра Коржыча ў Печах зьвяртае ўвагу на наступны момант:
Пра чарговую загадкавую сьмерць у беларускім войску паведаміла газэта «Наша Ніва», якая піша пра сьмерць жыхара Барысава, які праходзіў службу ў частцы СПА ў Бярозе.
Родныя Артура Вірбала перакананыя, што яго хочуць зрабіць адзіным вінаватым.
«Частка патрабаваньняў, што мы выстаўлялі, ужо выкананая: улады прызналі гвалтоўны характар сьмерці Коржыча, пачалі расьсьледаваньне. Але галоўная мэта кампаніі гэта нават ня зьняцьце з пасады Раўкова, бо зьмена прозьвішча нічога ня зьменіць».
«На ЦІП нікога не адвозілі, дакладна нікога. Мы былі апошнія, па нас пытаньне вырашалася нейкае, думаю, хацелі аформіць туды. Прычыны ніяк не тлумачылі, абсалютова. На прамое пытаньне не адказалі. Не было нават закідаў, якія бываюць звычайна, што „паступіла інфармацыя, што там штосьці дзесьці наркотыкі“».
Ня менш за 500 чалавек сур’ёзна пацярпелі або загінулі 14 кастрычніка ў сталіцы Самалі Магадышу, дзе адбылася адна з самых крывавых тэрарыстычных атак апошніх гадоў.
З раніцы ў нядзелю 72-гі гвардзейскі Аб’яднаны вучэбны цэнтар падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спэцыялістаў у Барысаве адчыніў дзьверы для сваякоў і сяброў салдат, якія праходзяць тут службу.
Затрыманы і зьбіты АМАПам падчас канцэрту Вячка Касінераў і яго жонка Марына Насенка распавялі Свабодзе пра тое, што адбывалася і чаму міліцыя паводзіцца гэтак жорстка.
Баранавіцкі актывіст Партыі БНФ Мікола Чарнавус выйшаў зь плякатам з патрабаваньнем адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі з выпадкам гібелі салдата ў Печах.
Чаму гібель Аляксандра Коржыча выклікалі такі вялікі грамадзкі рэзананс? Ці шмат дзедаўшчыны ў беларускім войску ў параўнаньні з савецкімі часамі і зь арміямі іншых краінаў рэгіёну? Як прадухіліць паўтарэньне трагедыі, якая адбылася ў Печах? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць у Праскім акцэнце вайсковыя экспэрты Аляксандар Алесін, Зьміцер Міцкевіч і Арсень Сівіцкі. Вядзе перадачу Юры Дракахруст
Колькасьць ахвяраў у сталіцы Самалі Магадзіша ўзрасла да 189 чалавек. Больш за 200 – атрымалі раненьні. Пра гэта паведамляе агенцтва Associated Press.
3 кастрычніка цела салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча знайшлі ў падвале вайсковай часткі ў Печах пад Барысавам. Афіцыйнай прычынай сьмерці салдата называецца суіцыд. Але сваякі і сябры Аляксандра Коржыча з гэтай вэрсіяй не пагадзіліся. Справа атрымала вялікі рэзананс у грамадзтве.
На дзясяты дзень пасьля сьмерці Аляксандра Коржыча яго маці Сьвятлане патэлефанавала прэс-сакратар кіраўніка краіны Натальля Эйсмант. Яна перадала спачуваньні Аляксандра Лукашэнкі і паведаміла, што справа знаходзіцца на асабістым кантролі.
Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар Міністэрства абароны Беларусі палкоўнік Уладзімер Макараў у інтэрвію тэлеканлу СТВ.
Як паведамляе сайт праваабарончай арганізацыі «Вясна», 14 кастрычніка каля 18.00 у прастору «210 METROV» уварваліся супрацоўнікі АМАП.
Арганізатары кампаніі за адстаўку міністра абароны пасьля трагічнай гібелі ў вучэбнай частцы ў Печах салдата Аляксандра Коржыча перанесьлі сваю актыўнасьць на плятформу «Удобный город».
У Расеі разгарнулася кампанія супраць бізнэсоўца Германа Сьцерлігава і яго крамаў, у якія забаронены ўваход прадстаўнікам сэксуальных меншасьцяў.
Падрабязнасьці сьмерці 21-гадовага Аляксандра Коржыча, якога знайшлі павешаным у вайсковай частцы пад Барысавам. Сьледчы камітэт выступіў з афіцыйнай заявай для прэсы.
Ён быў арыштаваны ў Беларусі, куды прыехаў чытаць лекцыі па анархізьме
Пра трагічных выпадак гібелі салдата ў Печах і дзедаўшчыну ў войску Свабода паразмаўляла з намесьнікам старшыні пастаяннай камісіі ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Палаты прадстаўнікоў Сяргеем Бобрыкавым.
Аляксандар Лукашэнка адхіліў ад пасадаў усё кіраўніцтва Апэратыўна-аналітычнага цэнтру да заканчэньня расьсьледаваньня пададзеных кіраўніку дзяржавы фактаў. Пра гэта стала вядома па выніках нарады ў Лукашэнкі з прадстаўнікамі сілавых структураў.
«Аляксандру Лукашэнку літаральна па некалькі разоў на дзень дакладваецца пра ход апэратыўных захадаў. Паверце, пазыцыя прэзыдэнта ў ня сыдзе»
У гісторыі 21-гадовага Аляксандра Коржыча, які загінуў у вайсковай частцы ў Печах, чытач Свабоды пазнаў сваю службу.
Амэрыканка Кайтлан Колман, яе муж, грамадзянін Канады Джошуа Бойл, і іх дзеці, якіх утрымлівалі ў закладніках баевікі групоўкі «Хагані» ў Аўганістане, у мінулую сераду былі вызваленыя і цяпер знаходзяцца на шляху ў ЗША.
Колькасьць людзей, якія загінулі ў час пажараў на поўначы Каліфорніі, вырасла да 31. Чыноўнікі папярэджваюць аб пагаршэньні ўмоў надвор’я ў гэтым раёне.
Сьледчыя і апэратыўнікі, якія вядуць справу аб сьмерці ў вайсковай частцы Аляксандра Коржыча, цяпер працуюць у Пінску.
Органы пракуратуры праводзяць праверку ў парадку нагляду ў сувязі са сьмерцю вайскоўца тэрміновай службы ў 72-м Абʼяднаным навучальным цэнтры Ўзброеных сіл Беларусі, паведамілі БелаПАН у генэральнай пракуратуры.
Асуджаны падлетак, які адбывае пакараньне ў шклоўскай папраўчай калёніі № 17, кінуўся з самаробным нажом на нарад у калёніі.
«Прынятыя ўсе меры для аб'ектыўнага і ўсебаковага расьсьледаваньня акалічнасьцяў гэтага здарэньня».
Зьвесткі пра некаторыя выпадкі самагубства сярод вайскоўцаў трапляюць у СМІ. Пры гэтым вайсковая частка ў Печах фігуруе ў зводках рэгулярна і нашмат часьцей, чым іншыя.
«Хостэр адказаў нам, што на нас прыйшла скарга на спам-атаку, толькі не ўдакладніў, ад каго. Адзінае месца, куды мы цяпер масава адсылалі звароты, гэта было Міністэрства абароны. Пытаньне адкрытае, канечне, не магу казаць, што гэта Мінабароны пісала, але гэта вынікае з таго, што адбываецца».
Намесьнік старшыні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі генэрал-маёр Валер Гайдукевіч лічыць, што камандзіра вайсковай часткі ў Печах трэба здымаць з пасады.
У «Антывірус Касьперскага» дадалі функцыю пошуку сакрэтных дакумэнтаў па распараджэньні расейскіх уладаў, паведамляе газэта The Wall Street Journal.
Калі ў ягонай торбе знайшлі гранату, мужчыну накіравалі ў паліцыю, а гранату — на экспэртызу. Станцыю ў гэты час эвакуявалі, яна не працавала больш за гадзіну.
Загрузіць яшчэ