Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МУС Расеі прапануюць караць бацькоў за ўдзел дзяцей у няўзгодненых пратэстах


Начальнік Галоўнага ўпраўленьня супрацьдзеяньня экстрэмізму МУС Расеі Цімур Валіулін запрапанаваў караць бацькоў і настаўнікаў падлеткаў, якія бяруць удзел у няўзгодненых палітычных акцыях.

Начальнік Галоўнага ўпраўленьня супрацьдзеяньня экстрэмізму МУС Расеі Цімур Валіулін запрапанаваў караць бацькоў і настаўнікаў падлеткаў, якія бяруць удзел у няўзгодненых палітычных акцыях. Такую заяву ён зрабіў у часе паседжаньня Рады ў пытаньнях правоў чалавека пры прэзыдэнце Расеі.

«Важная праблема — удзел моладзі ў няўзгодненых вулічных акцыях. Працэнт маладых людзей, якія ўдзельнічаюць у несанкцыянаваных пратэстных мерапрыемствах, расьце. Зьмяншэньне сярэдняга ўзросту ўдзельнікаў такіх акцый насьцярожвае», — падкрэсьліў Валіулін. Прычым, паводле ягоў, дзеці «ня ведаюць, на што ідуць, і ўдзельнічаюць у акцыях з цікаўнасьці».

Каб справіцца з гэтай сытуацыяй, паводле яго, улады «павінны задумацца пра магчымасьць унесьці папраўкі» ў заканадаўства і прыцягваць да адказнасьці «ня толькі арганізатараў такога роду акцый, але і бацькоў школьнікаў, якія ў іх удзельнічаюць, і пэдагогаў навучальных устаноў».

Пра якое пакараньне можа ісьці гаворка — Валіулін не ўдакладніў. Аднак яшчэ ў траўні старшыня Савету Фэдэрацыі Валянціна Мацьвіенка заявіла, што непаўналетнія не павінны браць удзел у пратэстных акцыях, асабліва ў несанкцыянаваных. І прапанавала «заканадаўча спыняць падобную практыку», у прыватнасьці заканадаўча ўстанавіць забарону ўцягваньня дзяцей у масавыя пратэстныя акцыі.

***

Самыя галоўныя і цікавыя навіны можна атрымліваць адразу ж, падпісаўшыся на Тэлеграм-канал Радыё Свабода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG