Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як мінімум 276 чалавек загінулі ў тэракце ў Самалі


Тэракт у Магадышу, 14 кастрычніка
Тэракт у Магадышу, 14 кастрычніка

Ня менш за 500 чалавек сур’ёзна пацярпелі або загінулі 14 кастрычніка ў сталіцы Самалі Магадышу, дзе адбылася адна з самых крывавых тэрарыстычных атак апошніх гадоў, піша The Guardian.

Мяркуецца, што грузавік з бомбай быў нацэлены на Міністэрства замежных справаў Самалі. Машыну спынілі для надгляду на кантрольна-прапускным пункце, сьцьвярджаюць блізкія да ўраду Самалі крыніцы. Кіроўца грузавіка паспрабаваў прарвацца далей, але грузавік урэзаўся ў бар’ер і падарваўся, чым справакаваў выбух цыстэрны з палівам, што стаяла побач. Выбух адбыўся каля гатэлю на люднай вуліцы, адзін будынак зруйнаваны цалкам, сур’ёзна пашкоджаныя яшчэ некалькі.

Выбух папярэдне неафіцыйна зьвязваюць з тэрарыстычнай групоўкай «Харакат аш-Шабаб», саюзьнікамі «Аль-Каіды», зь якой у Самалі змагаюцца ўжо дзясятак гадоў. Групоўка раней абяцала ўзмацніць атакі ў адказ на заявы новага прэзыдэнта Самалі і чыноўнікаў ЗША наконт будучых антытэрарыстычных апэрацыяў. Адказнасьць за тэракт яшчэ ніхто ня ўзяў на сябе.

Паводле прэм’ер-міністра Самалі, атака зачапіла выключна мірных жыхароў — яна была нацэленая на самы густанаселены раён сталіцы. Цягам апошніх гадоў у Магадышу здарыўся цэлы шэраг тэрактаў, але ніводны за апошняе дзесяцігодзьдзе ня быў настолькі сьмяротным, піша мясцовая служба хуткай дапамогі.

Колькасьць ахвяраў можа яшчэ ўзрасьці — людзей выцягваюць з-пад завалаў. Ратаўнікі кажуць, што некаторыя целы, можа, і не атрымацца знайсьці, бо ў час выбуху ўтварылася вельмі высокая тэмпэратура.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG