Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады ЗША прадухілілі буйны тэракт у Нью-Ёрку


Таймс-сквэр, Нью-Ёрк
Таймс-сквэр, Нью-Ёрк

Амэрыканскія ўлады сарвалі плян трох тэрарыстаў зладзіць выбухі і страляніну ў людных месцах Нью-Ёрку, уключаючы Таймс-сквэр, станцыі мэтро і канцэртныя пляцоўкі. Напады плянавалася зьдзейсьніць год таму. У інтарэсах сьледзтва інфармацыя пра гэта захоўвалася ў таямніцы і была раскрытая толькі 6 кастрычніка.

Адзін з тэрарыстаў, 19-гадовы грамадзянін Канады, быў арыштаваны ў штаце Нью-Джэрсі яшчэ ў траўні 2017 года, двух іншых затрымалі па месцы пражываньня ў Пакістане і на Філіпінах. Чакаецца, што яны будуць экстрадаваныя ў ЗША.

Змоўшчыкі знаходзіліся ў кантакце з тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава», сустракаліся ў Пакістане са спэцыялістамі-падрыўнікамі і арандавалі катэдж пад Нью-Ёркам, дзе складавалі запасы пэраксыду вадароду, а таксама батарэі, тэрмомэтры і алюмініевую фольгу.

На групу выйшаў агент ФБР, які выдаваў сябе за прыхільніка «Ісламскай дзяржавы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG