Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што зьмянілася ў краіне пасьля сьмерці Сашы Коржыча?


1. 11 тысяч чалавек падпісаліся пад пэтыцыяй за адстаўку міністра абароны Андрэя Раўкова.

2. Сьледчы камітэт праз 7 дзён пасьля сьмерці Коржыча распачаў крымінальную справу насуперак ранейшай афіцыйнай вэрсіі «самагубства».

3. Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуваньні яго маці праз свайго прэсавага сакратара.

4. Міністэрства абароны абвясьціла, што супраць іх распачалася кампанія па дыскрэдытацыі і заблякавала сайт zvarot.by.

5. 5 датычных да справы Коржыча вайскоўцаў адхілілі ад службы, у тым ліку камандзіра вайсковай часткі, дзе ён служыў. Яшчэ 4 вайскоўцаў звольнілі з узброеных сіл.

6. СК спыніў справу ў расьсьледаваньні абставінаў сьмерці Арцёма Бысьцюка, які быў знойдзены павешаным у войску ў сакавіку 2017.

7. Сьведчаньні пра «дзедаўшчыну» у беларускім войску хлынулі ў СМІ і сацыяльныя сеткі. Гэтыя гісторыі выклікаюць жах.

3 кастрычніка цела салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча знайшлі ў падвале вайсковай часткі ў Печах пад Барысавам. Паводле праверкі, якую правялі ў вайсковай частцы, прычынай сьмерці салдата нібыта стаў суіцыд. Але сваякі і сябры Аляксандра Коржыча з гэтай вэрсіяй не пагадзіліся і перадалі ў рэдакцыю Свабоды фотаздымкі ягонага цела са сьлядамі прыжыцьцёвых траўмаў. Справа атрымала вялікі рэзананс у грамадзтве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG