Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адхілены ад пасады камандзір вайсковай часткі, дзе служыў Аляксандар Коржыч


Міністар абароны адхіліў ад пасадаў камандзіра і шэраг адказных асобаў камандаваньня вайсковай часткі, у якой праходзіў тэрміновую службу Аляксандар Коржыч.

Зьнятыя з пасадаў і тыя, каму загінулы вайсковец быў непасрэдна падпарадкаваны па службе, паведамляецца на сайце міністэрства.

21-гадовы Аляксандар Коржыч, які праходзіў тэрміновую службу, быў знойдзены павешаным 3 кастрычніка ў склепе мэдычнай роты ў Печах.

У сакавіку ў частцы непадалёк быў знойдзены павешаным 25-гадовы Арцём Басьцюк. 12 кастрычніка Сьледчы камітэт паведаміў, што справа аб сьмерці Басьцюка закрытая за недахопам доказаў.

Міністэрства абароны сёньня паведаміла што праз гэтае здарэньне ў красавіку-траўні былі адхіленыя ад пасадаў некалькі адказных асобаў камандаваньня вайсковай часткі — «за непрыняцьце вычарпальных мераў па прадухіленьні гібелі вайскоўца, праяўленыя пры гэтам чэрствасьць і бяздушша».

Жахлівыя падрабязнасьці сьмерці салдата, які нібыта зьдзейсьніў самагубства

Родныя загінулага ў Барысаве салдата асабіста расказвалі міністру абароны Раўкову пра сытуацыю ў частках

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

Яшчэ на гэтую тэму

XS
SM
MD
LG