Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчыя пра сьмерць салдата ў Печах: «знойдзены ў пятлі з мацерчатай папругі, зь перавязанымі шнурком абутку нагамі і надзетай на галаву майкай»


Аляксандар Коржыч, архіўнае фота

Падрабязнасьці сьмерці 21-гадовага Аляксандра Коржыча, якога знайшлі павешаным у вайсковай частцы пад Барысавам. Сьледчы камітэт выступіў з афіцыйнай заявай для прэсы.

Паводле прадстаўніка Сьледчага камітэту Сяргея Кабаковіча, цела Коржыча каля 17-й гадзіны 3 кастрычніка знайшлі «ў пятлі з мацерчатай папругі для штаноў, прымацаванай свабодным канцом да мэталічнай арматуры пад стольлю склепа, зь перавязанымі шнурком абутку нагамі і надзетай на галаву майкай».

Яшчэ ў верасьні Коржыча аглядаў псыхіятар. Дыягназ быў «здаровы».

Яшчэ ў верасьні Коржыч быў у мэдчастцы з вострай рэсьпіраторнай інфэкцыяй, і тады яго аглядаў псыхіятар. Дыягназ быў «здаровы». Пасьля таго, як Коржыча выпісалі 26 верасьня, зьвестак пра яго далейшае месцазнаходжаньне ў сьледчых няма. Цяпер прызначаная пасьмяротная псыхоляга-псыхіятрычная экспэртыза Коржыча.

У час расьсьледаваньня паўторна агледзелі склеп, дзе знайшлі цела Коржыча, вынялі тэлефоны вайскоўцаў і атрымалі частковыя зьвесткі пра тое, каму Коржыч і іншыя вайскоўцы тэлефанавалі, таксама канфіскавалі кампутарную тэхніку па месцы жыхарства нябожчыка. Зьвесткі з тэлефонаў Коржыча далучаныя да справы. Прызначаная таксама экспэртыза адзеньня Коржыча, прадметаў зь месца здарэньня і сьлядоў са сьцяны склепа.

У бліжэйшы час сьледчыя плянуюць дапытаць каля 60 вайскоўцаў роты, у якой служыў Коржыч, а таксама 104 пацыентаў і супрацоўнікаў мэдроты.

Дапытаныя маці Коржыча, прызнаная пацярпелай, і сябры загінулага, зь якімі ён пастаянна перапісваўся. Неўзабаве сьледчыя плянуюць дапытаць каля 60 вайскоўцаў роты, у якой служыў Коржыч, а таксама 104 пацыенты і супрацоўнікі мэдроты, дзе да здарэньня лячыўся загінулы.

З дапытаных на цяперашні час салдатаў ніхто не казаў пра гвалт у дачыненьні Коржыча ці пра непрыязнае стаўленьне кіраўніцтва да яго, а камандзір аддзяленьня «ставіў Коржыча ў больш прывілеяванае становішча ў адносінах да астатніх вайскоўцаў з прычыны таго, што паміж імі былі нестатутныя адносіны — набывалі за гатоўку і перадавалі гэтаму сяржанту ў карыстаньне тэлефон, прадукты харчаваньня, цыгарэты».

Сам камандзір аддзяленьня «прымаў ад вайскоўцаў грошы за неабмежаванае па часе карыстаньне мабільнымі ў парушэньне вызначанага парадку», па 20-40 рублёў з чалавека.

Сяржанты з вайсковай часткі праходзяць падазраванымі ў справе аб «дзедаўшчыне», таксама «прымаюцца рашэньні аб іх затрыманьні».

Супраць старшыны роты, які скраў з карткі Коржыча ня менш за 150 рублёў і рабіў плацяжы «бязь ведама ўладальніка ў асабістых мэтах у крамах і кавярнях Барысава», распачалі крымінальную справу аб махлярстве. Сяржанты з вайсковай часткі праходзяць падазраванымі ў справе аб нестатутных адносінах, таксама «прымаюцца рашэньні аб іх затрыманьні». Адзін зь блізкіх сяброў Коржыча Ільля казаў Свабодзе, што прапаршчык Ягор С., у якога апынулася картка Коржыча і які ёю карыстаўся, а таксама сяржант Яўген Б. цяпер затрыманыя ў Барысаве і знаходзяцца на гаўптвахце.

Папярэдне разглядаюцца вэрсіі давядзеньня да самагубства празь «дзедаўшчыну», зьдзекі, гвалт, вымаганьне ці адбіраньне асабістых рэчаў і грошай; забойства з асабістых або карысьлівых матываў або праз «валоданьне зьвесткамі, якія кампрамэтуюць іншых вайскоўцаў»; самагубства праз псыхалягічную траўму або нежаданьне служыць.

Жахлівыя падрабязнасьці сьмерці салдата, які нібыта зьдзейсьніў самагубства

Адразу па здарэньні прэсавы сакратар Мінабароны Ўладзімер Макараў назваў «чуткамі і домысламі» сумневы родных і сяброў загінулага ў Печах салдата Аляксандра Коржыча ў тым, што хлопец учыніў суіцыд. Цяпер сытуацыя вакол гібелі салдата на «жорсткім кантролі» ў Аляксандра Лукашэнкі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG