Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка выказаў спачуваньне маці Аляксандра Коржыча. Але ня сам


На дзясяты дзень пасьля сьмерці Аляксандра Коржыча яго маці Сьвятлане патэлефанавала прэс-сакратарка кіраўніка краіны Натальля Эйсмант. Яна перадала спачуваньні Аляксандра Лукашэнкі і паведаміла, што справа знаходзіцца на асабістым кантролі, і будуць прынятыя ўсе меры для пакарання вінаватых, паведамляе tut.by.

Аляксандра Коржыча знайшлі павешаным 3 кастрычніка ў вайсковай частцы пад Барысавым, дзе ён праходзіў тэрміновую службу. Паводле афіцыйнай вэрсіі, ён зьдзейсьніў суіцыд.

Жахлівыя падрабязнасьці сьмерці салдата, які нібыта зьдзейсьніў самагубства

Па факце гібелі салдата распачатая крымінальная справа, затрыманыя прапаршчык і два сяржанты той вайсковай часьці, з Узброеных сіл звольнены чатыры службовыя асобы.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG