Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве прайшлі пікеты ў абарону гісторыка Пятра Рабава


Інфаграма затрыманьняў у Беларусі (складзеная цэнтрам «Вясна»)
Інфаграма затрыманьняў у Беларусі (складзеная цэнтрам «Вясна»)

Ён быў арыштаваны ў Беларусі, куды прыехаў чытаць лекцыі па анархізьме

У Маскве перад пасольствам Беларусі ў пятніцу прайшла сэрыя адзіночных пікетаў у падтрымку гісторыка Пятра Рабава, арыштаванага ў Баранавічах. У руках пікетоўцы трымалі плякаты «Лекцыя па гісторыі — не злачынства. Свабоду Пятру Рабаву», «Зь якога часу філязофія забароненая?»

Як распавёў РБК арганізатар акцыі прафэсар Інстытуу гісторыі РАН Вадзім Данье, паліцыя ня ўмешвалася.

Паводле інфармацыі беларускага праваабарончага цэнтру «Вясна», 9 кастрычніка ў «Цэнтар гарадзкога жыцьця» ў Горадне, дзе праходзіла сустрэча з расейскім гісторыкам, філёзафам і дасьледчыкам анархізму Пятром Рабавым, уварвалася міліцыя. Было затрымана каля 20 чалавек, у тым ліку і сам лектар. Да вечара ўсіх адпусьцілі, аднак у памяшканьні цэнтру быў праведзены ператрус і канфіскаваныя кнігі Пятра Рабава. Падставай для затрыманьня было нібыта «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства».

Затым, 10 кастрычніка, навуковец быў затрыманы ў Баранавічах, адкуль зьбіраўся зьехаць у Маскву. 11 кастрычніка суд арыштаваў яго на 6 сутак паводле абвінавачаньня ў дробным хуліганстве — ён нібыта нецэнзурна лаяўся ў публічным месцы. Пасьля прысуду Рабаў абвясьціў сухую галадоўку.

Пётр Рабаў — аўтар кніг: «Кароткі нарыс гісторыі анархізму ў XIX-XX стагодзьдзях», «Гісторыя рускага народу і расейскай дзяржавы» і «Культура Элады».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG