Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амаль 600 тысячаў мусульманаў-рагінг’я ўцяклі з М’янмы за паўтара месяцы


Уцекачы-рагінг’я з М'янмы ў Банглядэш, кастрычнік, 2017
Уцекачы-рагінг’я з М'янмы ў Банглядэш, кастрычнік, 2017

Па дадзеных ААН, з канца жніўня 582 тысяч мусульманаў-рагінг’я ўцяклі з Мʼянмы ў суседні Банглядэш.

Па зьвестках дзіцячага фонду ААН (UNICEF), каля 60% зь іх — дзеці. За апошнія некалькі дзён дзесяткі тысяч прадстаўнікоў гэтай этнічнай меншасьці ўцяклі з краіны.

Урад Мʼянмы ўжо шмат месяцаў праводзяць сілавую апэрацыю супраць рагінг’я, якіх у краіне называюць «бэнгальскія тэрарысты».

У Мʼянме пражывае больш аднаго мільёна мусульманаў-рагінг’я. На працягу многіх дзесяцігодзьдзяў яны зазнаюць дыскрымінацыю ў краіне, дзе большасьць насельніцтва складаюць будысты. Многія з рагінг’я ня маюць пашпартоў і не лічацца грамадзянамі краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG