Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малады афіцэр у Смаргоні ўчыніў самагубства стрэлам у галаву


У навучальным цэнтры Інстытуту памежнай службы, разьмешчаным у Смаргоні, малады афіцэр зьдзейсьніў суіцыд.

Афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Антон Бычкоўскі пацьвердзіў БелаПАН, што самагубства афіцэр зьдзейсьніў 27 верасьня. Для вызначэньня прычынаў і ўмоваў суіцыду праводзяцца сьледчыя дзеяньні.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, малады чалавек нядаўна скончыў Інстытут памежнай службы. Ён забраў сабе жыцьцё пры дапамозе пісталета, стрэліўшы сабе ў галаву. Гэта было зафіксавана на камэру відэаназіраньня.

Падобны выпадак адбыўся ў Смаргоні ў студзені 2015 года. Малодшы афіцэр вучэбнага цэнтру Інстытуту памежнай службы скончыў жыцьцё самагубствам. На месцы здарэньня была знойдзеная перадсьмяротная запіска з указаньнем бытавых прычынаў учынку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG