Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка адхіліў ад пасадаў усё кіраўніцтва ААЦ


Аляксандар Лукашэнка адхіліў ад пасадаў усё кіраўніцтва Апэратыўна-аналітычнага цэнтру да заканчэньня расьсьледаваньня пададзеных кіраўніку дзяржавы фактаў. Пра гэта стала вядома па выніках нарады ў Лукашэнкі з прадстаўнікамі сілавых структураў, перадае БЕЛТА.

Лукашэнка разгледзеў шэраг крымінальных справаў, якія знаходзяцца ў яго на кантролі. Акрамя таго, былі разгледжаны апэратыўна-сьледчыя матэрыялы ў дачыненьні да працы кіраўнікоў дзяржаўнага і мясцовага ўзроўняў, а таксама супрацьпраўных дзеяньняў асобных супрацоўнікаў праваахоўных органаў і сілавых структур.

«Сёньня я хацеў бы пагаварыць і абмеркаваць у гэтым складзе праблемы асобных правапарушэньняў у нашай краіне. У тым ліку і на самым высокім узроўні, у тым ліку зьвязаных з карупцыйнымі праявамі», — сказаў Лукашэнка, адкрываючы нараду.

Быў прыняты шэраг кадравых рашэньняў, у тым ліку датычных Апэратыўна-аналітычнага цэнтру. У сувязі з прэтэнзіяй да іх працы з боку камісіі, створанай на даручэньне Лукашэнкі, якая вывучала дзейнасьць ААЦ, кіраўнік дзяржавы прыняў рашэньне аб адхіленьні ад займаных пасадаў усіх кіраўнікоў Апэратыўна-аналітычнага цэнтру да заканчэньня расьсьледаваньня фактаў, пададзеных Лукашэнку.

Начальнікам Апэратыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь быў Сяргей Шпягун, яго намесьнікамі — Генадзь Бялкоў і Канстанцін Шульган.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG