Напярэдадні ў Магадзіша адбыліся два выбухі: адзін – у раёне ўрадавых будынкаў, гатэляў і рэстаранаў, другі – у раёне Мадзіна.
Адказнасьць за атакі да гэтага часу не ўзяў на сябе ніхто.
Урад Самалі абвінаваціў у тэрактах тэрарыстычную групоўку Al-Shabaab, якая часта ўчыняе выбухі ў краіне. Групоўка зьвязаная з «Аль-Каідай» і вядзе ўзброеную барацьбу супраць ураду Самалі за стварэньне ісламскай дзяржавы на тэрыторыі Самалі.