Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Названыя самыя крывавыя канфлікты на плянэце


Агульная колькасьць ахвяр ваенных канфліктаў у мінулым годзе нязначна зьнізілася і склала 157 тысяч чалавек у параўнаньні з 167 тысячамі ў 2015 годзе.

Усяго 10 ваенных канфліктаў сталі прычынай 80 адсоткаў гібелі мірнага насельніцтва ва ўсім сьвеце, згодна з новым дакладам, апублікаваным у аўторак.

Новае дасьледаваньне ваенных канфліктаў, праведзенае Міжнародным інстытутам стратэгічных дасьледаваньняў (IISS), дакладвае, што мірныя жыхары працягваюць пакутаваць ад войнаў і лякальных сутыкненьняў па ўсім сьвеце.

Вайна ў Сырыі пяты год запар застаецца самым кровапралітным канфліктам, згодна з дакладам. Другое месца, нечакана, заняла Мэксыка, дзе барацьба з крымінальнымі картэлямі забрала 23 тысячы чалавечых жыцьцяў у мінулым годзе.

«Колькасьць ахвяр канфлікту ў Мэксыцы пераўзыходзіць колькасьць ахвяраў у Афганістане і Самалі», — паведаміў Джон Чыпман, кіраўнік Міжнароднага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў.

Акрамя Сырыі і Мэксікі, самыя кровапралітныя канфлікты працягваюцца ў Іраку, Афганістане, Емэне, Самалі, Судане, Турцыі, Паўднёвым Судане і Нігэрыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG