Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Самалі ад голаду памерлі больш за 100 чалавек за двое сутак


Прынамсі 110 чалавек памерлі ад голаду ў Самалі за 48 гадзінаў. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на прэм’ер-міністра краіны Хасана Алі Хайра.

Паводле яго слоў, прычынай голаду ў рэгіёне Бай стала моцная засуха.

«Склалася цяжкая сытуацыя для жывёлаводаў і іх хатняй жывёлы. Некаторыя людзі пацярпелі ад голаду і расстройстваў страўнікава-кішачнага тракту», — сказаў прэм’ер-міністар.

У лютым у дзіцячым фондзе ААН ЮНІСЭФ папярэдзілі, што засуха ў Самалі можа прывесьці да галаданьня 270 тысяч дзяцей. Паводле дадзеных арганізацыі, у 2011 годзе ад голаду ў краіне загінулі больш за 260 тысяч чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG