Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У пажарах у Каліфорніі загінулі больш за 30 чалавек


Колькасьць людзей, якія загінулі ў час пажараў на поўначы Каліфорніі, вырасла да 31. Чыноўнікі папярэджваюць аб пагаршэньні ўмоў надвор’я ў гэтым раёне.

Яшчэ сотні людзей застаюцца прапаўшымі бязь вестак. У гэтым славутым сваім вінаробствам раёне ўспыхнулі ня менш за 22 пажары, паведамляе ВВС.

Цяпер з агнём змагаюцца больш як 8 тысяч пажарных.

Пажары зьнішчылі звыш 3,5 тысячы будынкаў на плошчы амаль 69 гектараў.

25 тысяч чалавек вымушаныя пакінуць свае дамы.

Паводле пацьверджаных дадзеных, у акрузе Санома загінулі 17 чалавек, яшчэ восем — у акрузе Мэндасына, чацьвёра — у акрузе Юба і два — у акрузе Напа.

Гэтыя лясныя пажары сталі самымі сьмяротнымі ў Каліфорніі з 1933 году, калі падчас пажараў у парку Грыфіт у Лос-Анджэлесе загінулі 29 чалавек.

У апошнія дні моцны вецер, які разьдзімае полымя, крыху сьціх, але сыноптыкі папярэджваюць, што ў пятніцу ўвечары ён зноў узмоцніцца.

«Мы яшчэ нават не наблізіліся да завяршэньня гэтай надзвычайнай сытуацыі», — заявіў журналістам кіраўнік ведамстваў па надзвычайных сытуацыях штату Марк Гілардучы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG