Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Плякат у Баранавічах: «Павесіўся салдат — камандзіра пад суд. Галоўнакамандуючага — звольніць!»


Баранавіцкі актывіст Партыі БНФ Мікола Чарнавус выйшаў зь плякатам з патрабаваньнем адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі з выпадкам гібелі салдата ў Печах.

«Павесіўся салдат — камандзіра пад суд. Галоўнакамандуючага — звольніць!» — тэкст на плякаце, зь якім пратэставаў Мікола Чарнавус.

Галоўнакамандуючым у Беларусі зьяўляецца Аляксандар Лукашэнка.

Як распавёў баранавіцкі праваабаронца Аляксандар Вайцешык, акцыя прайшла спакойна, ніхто прэтэнзіяў да Чарнавуса не выказваў, міліцыі не было бачна.

3 кастрычніка цела салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча знайшлі ў падвале вайсковай часткі ў Печах пад Барысавам. Паводле праверкі, якую правялі ў вайсковай частцы, прычынай сьмерці салдата нібыта стаў суіцыд. Але сваякі і сябры Аляксандра Коржыча з гэтай вэрсіяй не пагадзіліся і перадалі ў рэдакцыю Свабоды фотаздымкі ягонага цела са сьлядамі прыжыцьцёвых траўмаў. Справа атрымала вялікі рэзананс у грамадзтве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG