Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛГБТ-актывісты абвясьцілі вайну крамам расейскага праваслаўнага радыкала Сьцерлігава


Герман Сьцерлігаў (у цэнтры) на сустрэчы зь сялянамі, што зьбіраюцца балятавацца ў дэпутаты. Кастрычнік 2015 году
Герман Сьцерлігаў (у цэнтры) на сустрэчы зь сялянамі, што зьбіраюцца балятавацца ў дэпутаты. Кастрычнік 2015 году

Сам «праваслаўны бізнэсовец» пакуль адчувальнай шкоды ад яе не зазнаў, затое былі звольненыя дзьве прадавачкі «фэрмэрскіх крамак Сьцерлігава» ў Кіраве і ў Маскве, якія пагадзіліся прадаць тавар гею і лесьбіянцы.

Герман Сьцерлігаў паведаміў падпісчыкам ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» пра звальненьне прадавачкі сваёй фэрмэрскай крамы ў Кіраве, якая нібыта пачаставала такога кліента-гея квасам: «Усіх наступных прадавачак, якія падтрымліваюць гэтую брудную навалач, будзем выкідваць на дарогу штурхялём пад зад!» — напісаў ён на сваёй старонцы.

Аказалася, што звальненьне прадавачкі стала адным з наступстваў кампаніі, якую разгарнулі супраць Сьцерлігава ЛГБТ-актывісты. Яны ходзяць па яго «фэрмэрскіх крамах», паведамляюць пра сваю нетрадыцыйную сэксуальную арыентацыю і правяраюць, ці пагодзяцца іх пасьля гэтага абслужыць, здымаючы дыялёгі з прадаўцамі схаванай камэрай.

Пакуль адзіным пасьпяховым прыкладам барацьбы са скандальнымі крамамі стала гісторыя з Санкт-Пецярбургу. У чэрвені сёлета Вера Ўрубель, жыхарка дома на Лігаўскім праспэкце, у якім зьявілася крама Сьцерлігава, дамаглася яго закрыцьця — замест цэнтру гораду сваю новую краму бізнэсоўцу давялося адкрываць на ўскраіне. Цяпер Вера Ўрубель дапамагае ініцыятарам новай кампаніі супраць Германа Сьцерлігава правільна складаць звароты ў пракуратуру, з дапамогай якіх ЛГБТ-актывісты таксама хочуць прымусіць прадпрымальніка прыбраць з крамаў абразьлівыя таблічкі.

Вітрына крамы Сьцерлігава ў цэнтры Масквы
Вітрына крамы Сьцерлігава ў цэнтры Масквы

***

50гадовы Герман Сьцерлігаў — расейскі бізнэсовец, вядомы сваімі радыкальна праваслаўнымі поглядамі. Быў адным з сузаснавальнікаў першай у Расеі таварнай біржы на пачатку 90-х, адзін зь першых расейскіх мільянэраў. Вылучаўся ў прэзыдэнты Расеі на выбарах 2004 году, аднак зарэгістраваны ня быў. У тым жа годзе пакінуў бізнэс і паехаў разам зь сям’ёй у вёску. Праз чатыры гады зноў вярнуўся да камэрцыйнай дзейнасьці.

Прапагандуе ідэі праваслаўнага хрысьціянства, хоць да ніводнай з існуючых цэркваў сябе не залічвае. Выступае за аб’яднаньне Расеі, Украіны і Беларусі. У 2014 годзе казаў, што хоча атрымаць пашпарт «ЛНР».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG