Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страляніна ў Менску блізу мэтро «Міхалова». Міліцыя: гэта манэўры


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пра страляніну ў Менску, што адбылася 16 кастрычніка на праспэкце Дзяржынскага, расказаў Оnliner менчук Макар, які працуе ў офісе побач са станцыяй мэтро «Міхалова».

«Каля 17.30 пачуў гукі, падобныя на стрэлы. Праз 10 хвілін пайшлі чэргі і нешта бахнула. Гэта адбывалася за двухпавярховым домам, потым адтуль выехаў джып, два мінівэны і машына хуткай дапамогі», — распавёў Макар.

Прэсавы сакратар менскай гарадзкой міліцыі Аляксандр Ластоўскі паведаміў выданьню, што гэта праводзілі манэўры супрацоўнікі органаў унутраных спраў, але не ўдакладніў, якія менавіта.

Ці мусілі міліцыянты папярэджваць жыхароў прылеглых дамоў і работнікаў, што ў пэўны час там будуць праводзіцца вучэньні з імітацыяй ўжываньня зброі? На гэта пытаньне карэспандэнта Свабоды Аляксандр Ластоўскі адказаў, што не валодае такой інфармацыяй.

***

Самыя галоўныя і цікавыя навіны можна атрымліваць адразу ж, падпісаўшыся на Тэлеграм-канал Радыё Свабода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG