Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У мэтро Санкт-Пецярбургу затрымалі беларуса з гранатай


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На станцыю «Пралетарская» мэтро Санкт-Пецярбургу, што ў Расеі, грамадзянін Беларусі 11 кастрычніка спрабаваў пранесьці гранату часоў Другой усясьветнай вайны, перадае «Фонтанка».

42-гадовы мужчына ў час пік прайшоў праз рамку мэталадэтэктара (паводле іншых СМІ, паставіў вялікую торбу ў рэнген-апарат), прыбор спрацаваў, паліцыянты спынілі мужчыну для агляду. Калі ў ягонай торбе знайшлі гранату, мужчыну накіравалі ў паліцыю, а гранату — на экспэртызу. Станцыю ў гэты час эвакуявалі, яна не працавала больш за гадзіну.

Далейшы лёс беларуса не ўдакладняецца, як і тое, зь якой мэтай ён правозіў гранату і як яе здабыў. У Расеі за незаконную перавозку боепрыпасаў могуць прысудзіць штраф, папраўчыя работы, абмежаваньне волі ці пазбаўленьне волі на тэрмін да чатырох гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG