Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму пешаходаў у Гомлі затрымлівалі міліцыянты з аўтаматамі?


Гомель
Гомель

Затрыманьні ў Гомлі пешаходаў супрацоўнікамі міліцыі з аўтаматамі 1 кастрычніка не былі зьвязаныя з парушэньнямі правілаў дарожнага руху. Пра гэта Свабодзе паведамілі ў Гомельскім абласным упраўленьні ўнутраных спраў.

Сайт gomel.today распавёў, што ўвечары 1 кастрычніка на гомельскай вуліцы Кажара супрацоўнікі ДАІ і патрульна-паставой службы затрымлівалі пешаходаў – парушальнікаў правілаў дарожнага руху. Супрацоўнікі міліцыі, узброеныя аўтаматамі АКС74-У, распачалі дзяжурства ля крамы «Акіян», дзе ўвечары людзі нярэдка пераходзяць дарогу ў неналежным месцы.

Паводле згаданага сайту, супрацоўнікі ППС фільмавалі парушальнікаў на відэа, нібыта затрымлівалі іх да прыбыцьця ДАІ, надзявалі на рукі кайданкі. Пазьней да апэрацыі далучыўся кіноляг з сабакам, агулам дзяжурылі экіпажы на 5 машынах. Усяго ў час апэрацыі затрымалі пяцёх чалавек.

«Праверка на датычнасьць да злачынства»

Начальнік аддзелу інфармацыі і грамадзкіх сувязяў Гомельскага абласнога ўпраўленьня ўнутраных спраў Віталь Прыстромаў паведаміў Свабодзе, што затрыманьні грамадзянаў ля крамы «Акіян» не былі зьвязаныя з парушэньнямі правілаў дарожнага руху.

«Гэта была праверка грамадзянаў на датычнасьць да ўчыненьня злачынства. Была інфармацыя пра тое, што непадалёк было ўчынена злачынства, таму ўсіх правяралі. І працавалі супрацоўнікі Дэпартамэнту аховы, таму натуральна, што яны ўзброеныя аўтаматамі. Пры гэтым аўтаматы віселі збоку, як і трэба. І ніякіх сытуацый, што пешахода затрымлівалі, не было. Проста пешаходы праходзілі міма, і ўсіх апытвалі. І ніякіх кайданкоў не надзявалі. Проста людзі пераходзілі дарогу і іх правяралі, больш нічога там не было», — расказаў Віталь Прыстромаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG