Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад трапічнага шторму ў Цэнтральнай Амэрыцы загінулі 22 чалавекі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Трапічны шторм «Нэйт» ужо забіў сама меней 22 чалавекі ў Цэнтральнай Амэрыцы, рэгіён змагаецца з магутнымі залевамі, а Мэксыка і ЗША рыхтуюцца прыняць удар, піша The Guardian.

У Нікарагуа ад урагану загінулі 11 чалавек, яшчэ сем лічацца зьніклымі, тысячы чалавек пакінулі свае дамы праз навадненьне. У Коста-Рыцы загінулі восем чалавек, у тым ліку двое дзяцей, 17 лічацца зьніклымі, сем тысяч знаходзяцца ў сховішчах. У Гандурасе патанулі два чалавекі. Яшчэ адзін загінуў у патоку селю ў Эль-Сальвадоры, адзін лічыцца зьніклым.

«Нэйт» можа ўзмацніцца да ўрагану першай катэгорыі, калі ў нядзелю дойдзе да берагоў ЗША, у пятніцу ён наблізіцца да Мэксыкі. У Мэксыканскай затоцы эвакуююць нафтавыя вышкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG