Сёньня ва Ўкраіне, непадалёк ад гораду Хмяльніцкі ўпаў вайсковы самалёт. Пры аварыі загінулі двое пілётаў.
Як паведамляе прэс-служба вайскова-паветраных сілаў Украіны, гаворка ідзе пра вучэбна-трэніровачны самалёт Л-39. На месца здарэньня выехалі ратавальнікі, а таксама кіраўніцтва вайсковай часткі, якая базуецца ў Хмяльніцкай вобласьці. Падрабязнасьці надзвычайнага здарэньня ўстанаўліваюцца.