Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць стваральніка мэсэнджэра Telegram распачалі справу за дапамогу тэрарыстам


Улады Ірану распачалі крымінальную справу супраць стваральніка папулярнага мэсэнджэра Telegram Паўла Дурава, паведамляе іранскае агенцтва ISNA.

Паводле пракурора Тэгерану Абаса Джафары Далатабады, справа зьвязана з папулярнасьцю месэнджэра сярод чальцоў тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава», гандляроў людзьмі, наркотыкамі і дзіцячай парнаграфіі.

Сам Дураў напісаў у сваім твітэры, што зьдзіўлены гэтым навінам і лічыць, што сапраўдныя прычыны — у іншым.

У Іране афіцыйна забароненыя фэйсбук і твітэр, за зьместам іншых сацыяльных сетак уважліва сочаць кансэрватыўныя спэцслужбы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG