Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэдакцыю расейскай Lenta.ru спрабавалі падпаліць, расьпісалі нацысцкімі надпісамі


Інтэрнэт-выданьне Lenta.ru паведаміла пра напад на будынак у Маскве, дзе разьмяшчаецца рэдакцыя, а 2-й ночы 29 верасьня. Як сьцьвярджаецца, невядомыя спрабавалі падпаліць будынак: разьбілі шкло, кінулі «кактэйль Молатава». Таксама нападнікі расьпісалі сьцены нацысцкай сымболікай, свастыкамі і надпісам «Врёшь, Лента».

У інцыдэнце ніхто не пацярпеў, агонь згасілі ахоўнікі, паліцыя пачала расьсьледаваньне.

Публікацыяў супраць расейскіх нэанацыстаў напярэдадні нападу на сайце не было.

Заснаваная ў 1999 годзе, Lenta.ru да сакавіка 2014 году дзейнічала фактычна як незалежнае выданьне, у тым ліку пісала на тэмы, якія ў Расеі лічацца «лібэральнымі». Але пасьля зьмены кіраўніцтва «Лента» заняла выразна праўладную пазыцыю, часам выказвалася супраць беларускіх патрыётаў. За звольненай кіраўніцай сайту сышла вялікая частка рэдакцыі, шэраг былых супрацоўнікаў «Ленты» ўтварыў інтэрнэт-выданьне Meduza, а таксама асобнае сацсеткавае выданьне «Лентач».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG