Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя Масквы адмаўляе затрыманьне Навальнага, але пацьвярджае, што ён у іх


Маскоўская паліцыя пацьвердзіла, што апазыцыянэр Аляксей Навальны затрыманы. Як паведамілі інфармацыйным агенцтвам у маскоўскім упраўленьні МУС, прычына затрыманьня сталі яго заклікі выходзіць на несанкцыянаваныя мітынгі.

Паліцыянты заявілі BBC, што апазыцыянэра не затрымоўвалі, а проста прывялі для дачы нейкіх тлумачэньняў.

Раней Навальны паведаміў у сваім «Інстаграме», што яго затрымалі, і апублікаваў відэазапіс гутаркі з паліцыянтамі.

Сёньня ў Ніжнім Ноўгарадзе Навальны меў намер правесьці мітынг, які адміністрацыя горада адмовілася ўзгадніць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG