Сьледзтва вывучыла матэрыялы Службы бясьпекі Ўкраіны, іншых праваахоўных органаў і высьветліла, што:
• ніякіх дывэрсійных груп на тэрыторыі Віньніцкай вобласьці ня выяўлена (пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку, у прыватнасьці, напісаў дарадца прэзыдэнта Ўкраіны і памочнік міністра абароны Юры Бірукоў);
• дадзеныя аб бесьпілётным лятальным апараце сьледзтвам ня выяўленыя.
Нягледзячы на гэта, сьледзтва, паводле галоўнага вайсковага пракурора, усё роўна не адкідае вэрсію, зьвязаную з дывэрсіяй «з боку асоб, якія мелі доступ да складоў з боепрыпасамі».
Сярод іншых прычын пажару, пракурор краіны назваў:
• парушэньне ўмоваў захоўваньня боепрыпасаў,
• неналежнае выкананьне сваіх абавязкаў службовымі асобамі.
Пажар, а затым і выбухі на складзе боепрыпасаў у Калінаўцы пачаліся 26 верасьня ў 22 вечара паводле мясцовага часу.
28 верасьня на складах усё яшчэ назіраюцца адзінкавыя выбухі боепрыпасаў. Раней з пасёлку Калінаўка і бліжэйшых сёлаў эвакуавалі каля 30 тысяч чалавек.
Шкоду ад пажару на складзе боепрыпасаў ацанілі ня менш чым на 800 млн. даляраў.