Міністар замежных справаў Турэччыны назваў прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона «спонсарам тэрарызму» і адпрэчыў крытыку турэцкага наступу ў Сырыі.
Цяпер унёсак Нямеччыны ў бюджэт NATO складае 14,8%, у той час як ЗША забясьпечваюць 22% выдаткаў або больш як $260 млн.
Кіраўнік МЗС Люксэмбурга прапанаваў Эўрапейскаму зьвязу прызнаць Палестыну, паведаміла выданьне Der Tagessoiegel.
Былы мэр Нью-Ёрку, адзін з самых багатых людзей у сьвеце Майкл Блумберг у нядзелю афіцыйна ўступіў у барацьбу за прэзыдэнцкую намінацыю ад Дэмакратычнай партыі, паведамляе Голас Амэрыкі.
У законапраект аб абаронным бюджэце ЗША на 2020 год будуць дададзены артыкулы пра санкцыі супраць кампаній, якія ўдзельнічаюць у праекце будаўніцтва газаправода «Паўночны паток — 2».
Расея некалькі гадоў вяла кампанію па дэзінфармацыі, каб перакласьці на Ўкраіну адказнасьць за ўмяшаньне ў амэрыканскія выбары 2016 года. Па дадзеных крыніц газэты The New York Times, гэта тэма абмяркоўвалася на брыфінгу з удзелам сэнатараў і прадстаўнікоў выведкі ЗША.
Вашынгтонскі дасьледчы цэнтар — Джэймстаўнскі фонд — зладзіў канфэрэнцыю аб адносінах Беларусі і Захаду.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін уручыў удовам супрацоўнікаў, якія загінулі ў жніўні падчас выпрабаваньняў ракетнай устаноўкі пад Северадзьвінскам, ордэны Мужнасці, прысуджаныя пасьмяротна.
У чацьвер у Камітэце па выведцы Палаты прадстаўнікоў ЗША працягваліся слуханьні па справе аб імпічмэнце. У якасьці сьведак выступалі Фіёна Гіл, былая дарадца прэзыдэнта ЗША па Расеі, і дыплямат Дэйвід Голмс, палітычны дарадца амбасады ЗША ва Ўкраіне.
У чацьвер у Камітэце па выведцы Палаты прадстаўнікоў ЗША працягваюцца слуханьні па справе аб імпічмэнце. У якасьці сьведак выступаюць Фіёна Гіл — экспэртка па зьнешнепалітычных пытаньнях — і дыплямат Дэйвід Голмс, палітычны дарадца амбасады ЗША ва Ўкраіне.
Нацыянальная Рада Латвіі па электронных СМІ (NEPLP) прыняла рашэньне спыніць у Латвіі трансьляцыю дзевяці расейскіх тэлеканалаў.
Сёньня, у чацьвёрты дзень слуханьняў па імпічмэнту прэзыдэнта Дональда Трампа у Кангрэсе з паказаньнямі выступаў пасол ЗША ў Эўразьвязе Гордан Сондлэнд.
ЗША маглі б інвэставаць ў высокатэхналягічны сэктар Беларусі, заняўшы нішу, якая ўтварылася пасьля скарачэньня расейскіх субсыдый. Што яшчэ казалі ўдзельнікі слуханьняў?
Камісія Кангрэсу ЗША ў справах АБСЭ (вядомая таксама як Хэльсынская камісія) праводзіць слуханьні пра расейскі ўплыў у Беларусі пад назвай «Ня надта добрыя суседзі».
Прэсавая сакратарка Дзярждэпартамэнту ЗША Морган Артагус выступіла з адмысловай заявай, у якой выклала ацэнку Злучанымі Штатамі парлямэнцкіх выбараў, якія адбыліся ў Беларусі.
У Кангрэсе працягваюцца публічныя слуханьні аб імпічмэнце прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа. Дзьве сэсіі праходзяць 20 лістапада.
Сьмерць Эпштэйна выклікала шмат вэрсіяў, і найбольш часта гучалі падазрэньні, што гэта было забойства, а не самагубства.
На адкрытых слуханьнях у Кангрэсе ЗША ў рамках расьсьледаваньня аб магчымасьці імпічмэнту прэзыдэнта Дональда Трампа ў аўторак маюць выступіць адразу чатыры сьведкі.
Чатыры чалавекі загінулі і ня менш за шэсьць атрымалі раненьні падчас страляніны на праглядзе футбольнага матчу ў каліфарнійскім горадзе Фрэсна ў ЗША. Пяцёра параненых знаходзяцца ў крытычным стане.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп наведаў Нацыянальны мэдычны цэнтар імя Ўолтэра Рыда ў рамках штогадовага мэдычнага агляду.
У Кангрэсе ЗША працягваюцца публічныя слуханьні аб імпічмэнце прэзыдэнта Дональда Трампа. У пятніцу 15 лістапада праходзяць слуханьні былога пасла ЗША ў Украіне Мары Яванавіч.
Памерлі ад ранаў 16-гадовая дзяўчына і 14-гадовы хлопец. Яшчэ чацьвёра параненыя.
Экс-губэрнатар штата Масачусэц Дэвал Патрык уступіў у гонку за вылучэньне кандыдатам ад Дэмакратычнай партыі на пасаду прэзыдэнта ЗША. Чакаецца, што ў пятніцу, 15 лістапада, ён падасьць дакумэнты на ўдзел у першасных выбарах у штаце Нью-Гэмпшыр.
Палата прадстаўнікоў ЗША у сераду пачала адкрытыя слуханьні ў рамках расьсьледаваньня па пытаньні аб імпічмэнце у дачыненьні да прэзыдэнта Дональда Трампа.
Чальцы камітэту па выведцы Палаты прадстаўнікоў ЗША пачынаюць першыя публічныя слуханьні у рамках расьсьледаваньня па пытаньні аб імпічмэнце.
Прадстаўнік адміністрацыі заявіў пра гэта напярэдадні сустрэчы Трампа з Эрдаганам.
Афіцыйныя візыты кіраўніка Беларусі на Захад, у краіны ЭЗ, можна пералічыць ледзь не на пальцах адной рукі.
Лукашэнка можа скарыстацца унікальным аўстрыйскім досьведам захаваньня незалежнасьці і тэрытарыяльнай цэласнасьці ў вельмі неспрыяльных умовах
Міністар замежных справаў Нямеччыны Гайка Маас лічыць, што без ЗША Эўропа і Нямеччына ня здолеюць сябе эфэктыўна абараняць, таму супрацоўніцтва ў рамках NATO вельмі важнае.
Мільярдэр і былы мэр Нью-Ёрка лічыць, што ніхто зь цяперашняга шэрагу кандыдатаў ня ў стане перамагчы Дональда Трампа на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 года.
Суд у Нью-Ёрку абавязаў прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа выплаціць шэрагу некамэрцыйных арганізацый 2 млн даляраў за выкарыстаньне яго дабрачыннага фонду Trump Foundation для прасоўваньня ўласных палітычных і дзелавых інтарэсаў
Эўропа больш ня можа спадзявацца на абарону ЗША як саюзьніка па NATO. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон у інтэрвію брытанскаму часопісу The Economist. Канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель у адказ заявіла: «NATO застаецца асновай асноў нашай бясьпекі».
Банды кантрабандыстаў прасякаюць «практычна непераадольную» сьцяну, якую прэзыдэнт Дональд Трамп будуе на мяжы з Мэксыкай, каб не дапусьціць у краіну мігрантаў і ўвозу наркотыкаў. Аднак прэзыдэнт заяўляе, што яго гэта не турбуе.
Ён мае адказваць на пытаньні «пад прысягай і зь юрыдычнай адказнасьцю за ілжэсьведчаньні»
Міністэрства юстыцыі ЗША апублікавала каля 500 старонак дакумэнтаў, якія маюць дачыненьне да расьсьледаваньня меркаванага расейскага ўмяшаньня ў амэрыканскія прэзыдэнцкія выбары 2016 году.
У ЗША Камітэт па замежных інвэстыцыях, які вывучае ўгоды, што праводзяцца замежнымі пакупнікамі, на прадмет патэнцыйнай пагрозы для нацыянальнай бясьпекі, пачаў праверку кітайскай карпарацыі, якая зьяўляецца ўладальнікам сэрвісу кароткіх відэа TikTok.
Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп і ягоная жонка Мэланія зьмянілі сваё асноўнае месца жыхарства і, такім чынам, падатковую рэзыдэнцыю зь Нью-Ёрку на Флорыду. Пра гэта паведамляе The New York Times са спасылкай на дакумэнты акруговага суду гораду Палм-Біч у Флорыдзе.
Сёньня другі службовец Белага дома мусіць даць паказаньні перад камісіяй Кангрэсу, якая разглядае, ці зрабіў прэзыдэнт Дональд Трамп злачынствы, якія заслугоўваюць імпічмэнту.
У час рэйду амэрыканскія вайскоўцы атрымалі таксама шмат інфармацыі пра дзейнасьць тэрарыстаў «Ісламскай дзяржавы» — папяровыя дакумэнты і электронныя носьбіты, якія могуць дапамагчы ў барацьбе з тэрарызмам.
Дырэктар Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі, палітоляг Андрэй Ягораў тлумачыць, чаму Лукашэнка зноў загаварыў пра «пагрозу NATO», і адказвае, ці ўздымаецца зноў пытаньне расейскай ваеннай базы ў Беларусі.
Прэзыдэнт Турэччыны 30 кастрычніка рэзка адрэагаваў на рашэньне Кангрэсу ЗША прызнаць генацыдам масавыя забойствы і дэпартацыі армян у 1915 годзе ў Асманскай імпэрыі.
Ратавацца давялося і некаторым знакамітасьцям. Сярод іх галівудзкі актор і былы губэрнатар Каліфорніі Арнольд Шварцэнэгер, актор Раян Філіп і баскетбаліст Леброн Джэймс.
Пра «чорную бухгальтэрыю» ўкраінскай «Партыі рэгіёнаў», пра Пола Манафорта і справу Байдэна журналісты «Настоящего времени» пагутарылі з Ганнай Герман. Яна была прэс-сакратаркай Віктара Януковіча яшчэ з тых часоў, калі ён займаў пасаду прэм’ер-міністра.
Абу Бакр аль-Багдадзі загінуў падчас ваеннай апэрацыі ЗША ў Сірыі, заявіў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп. Раней сёньня пра гэта паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на свае крыніцы ў Сірыі, Іраку і Іране.
Абу Бакр аль-Багдадзі забіты падчас ваеннай апэрацыі ЗША ў Сірыі. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на свае крыніцы ў Сірыі, Іраку і Іране.
Суд у Вашынгтоне абавязаў перадаць у Палату прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША інфармацыю, якая была выдаленая з дакладу спэцыяльнага пракурора Робэрта Мюлера аб ўмяшаньня Расеі ў амэрыканскія прэзыдэнцкія выбары 2016 году.
Аўтамабільная кампанія Tesla, што выпускае электрамабілі, стала самай дарогай у ЗША сярод вытворцаў аўтамабіляў. На нью-ёрскай біржы акцыі кампаніі выраслі на працягу чацьвярга на 17 адсоткаў.
Расейскую грамадзянку Марыю Буціну, асуджаную ў ЗША за працу ў якасьці замежнага агента бяз вызначанай у законе рэгістрацыі, вызвалілі з амэрыканскай турмы.
Ці парушае падтрымка ЛГБТ-супольнасьці хрысьціянскія запаветы? Ці мог бы ПЭН-цэнтар зладзіць імпрэзы са сьвятарамі на тэму ЛГБТ? Хто такія пісьменьнікі-хрысьціяне? Чаго вымагае статут ПЭН-цэнтру? Ці здрадзілі хрысьціянству ЗША і Ірляндыя, легалізаваўшы аднаполыя шлюбы?
Загрузіць яшчэ