Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На слуханьнях аб імпічмэнце Трампа выступае пасол, які вёў перамовы ва Ўкраіне пра дапамогу ЗША. УЖЫВУЮ


Пасол ЗША ў Эўразьвязе Гордан Сондлэнд

У Кангрэсе працягваюцца публічныя слуханьні аб імпічмэнце прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа. Дзьве сэсіі праходзяць 20 лістапада.

А 17-й гадзіне па менскім часе пачаў выступленьне выступае амбасадар ЗША ў Эўразьвязе Гордан Сондлэнд, якога лічаць адным з ключавых сьведак па справе.

Ён часта наўпрост меў зносіны з Трампам і быў адным з галоўных чыноўнікаў, які адказваў за Ўкраіну перад прэзыдэнтам. Сондлэнд прызнаў, што сказаў супрацоўніку офісу ўкраінскага прэзыдэнта, што ЗША не адправяць Украіне ніякай дапамогі, калі ў Кіеве не пачнуць антыкарупцыйныя расьсьледаваньні, якія абмяркоўваліся раней. Іншыя сьведкі заяўлялі, што Сондлэнд спрабаваў дамагчыся ва Ўкраіне расьсьледаваньня ў дачыненьні да сына былога віцэ-рэзыдэнта і патэнцыйнага кандыдата на прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі ў 2020 годзе Джо Байдэна.

Тэлеканал «Настоящее время» вядзе прамы эфір слуханьняў зь перакладам на расейскую мову.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG