Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белы дом патлумачыў неабвешчаны мэдагляд Трампа


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп наведаў Нацыянальны мэдычны цэнтар імя Ўолтэра Рыда ў рамках штогадовага мэдычнага агляду. Пра гэта ў суботу паведаміла Стэфані Грышэм, прэс-сакратарка Белага дому.

«Прэзыдэнт застаецца здаровым і энэргічным, бяз скаргаў, пра што сьведчаць яго неаднаразовыя энэргічныя выступы перад тысячамі амэрыканцаў па некалькі разоў на тыдзень», — дадала прэс-сакратарка.

Паездка Дональда Трампа ў мэдычны цэнтар, якую не зьмясьцілі ў графік прэзыдэнта, выклікала пытаньні ў карыстальнікаў сацыяльных сетак. У адрозьненьне ад папярэдніх наведваньняў мэдычнага цэнтру, цяперашняе абсьледаваньне прэзыдэнта не было абвешчана загадзя.

Папярэдні мэдагляд Трамп праходзіў у лютым. Лекары апісалі здароўе Трампа як «вельмі добрае».

Супрацоўнікі Белага дому, як правіла, самі прымаюць рашэньне аб публікацыі той ці іншай часткі вынікаў мэдагляду прэзыдэнта. Сам Трамп не абавязаны публікаваць інфармацыю пра сваё здароўе, таксама не існуе пэўных правіл правядзеньня мэдычнага абсьледаваньня прэзыдэнта ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG