Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка пра «ўваскрасеньне» Лукашэнкі: «Тата Колі быць ня можа болен»


Саўка ды Грышка пра «ўваскрасеньне» Лукашэнкі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:24 0:00

Героі Лявона Вольскага ўражаныя вяртаньнем Аляксандра Лукашэнкі на палі і нарады пасьля чутак пра інсульт.

Грышка:
Кажуць, тата Колі
Непапраўна хворы.
Мо, ня ўсё ў парадку? -
Нам гаворыць ТАСС.

Саўка:
Грышка, тата Колі
Быць ня можа болен.
Он всягда здаровы,
Проста высшы клас.

Есьлі ж тату Колі
Беспакояць болі,
Што-та с паясьніцай
Ілі з галавой,

Грышка:
Дык прыдворны лекар
Лек чароўны ўколе...

Саўка:
І апяць здаровы,
І апяць жывой.

Грышка:
Кажуць, тата Колі
Не пайшоў на поле,
Адмяніў гастролі
Па Гомельшчыне.

Саўка:
Грышка, тата Колі -
Усё ў ягонай волі.
Усё яму падвласна,
Ты павер уж мне.

Есьлі ж тата Колі
Чэм-та недаволен -
Можэт, арытмія
Ілі нейкі збой...

Грышка:
Дык прыдворны лекар
Лек чароўны ўколе...

Саўка:
І апяць здаровы,
Вечна маладой.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG