Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд аштрафаваў Трампа на 2 мільёны даляраў за злоўжываньні з дабрачынным фондам


Трамп урачыста ахвяруе суму з уласнага фонду на дзейнасьць некамэрцыйнай арганізацыі, архіўнае фота

Суд у Нью-Ёрку абавязаў прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа выплаціць шэрагу некамэрцыйных арганізацый 2 млн даляраў за выкарыстаньне яго дабрачыннага фонду Trump Foundation для прасоўваньня ўласных палітычных і дзелавых інтарэсаў, паведамляе «Голос Америки».

У позве, пададзенай генэральнай пракуратурай Нью-Ёрка летам 2018 года, гаварылася, што Трамп і трое яго дзяцей парушылі заканадаўства аб фінансаваньні выбарчых кампаній. Сабраныя з дапамогай фонду амаль 3 млн даляраў былі ў далейшым выкарыстаны ў прэзыдэнцкай кампаніі Трампа ў 2016 годзе. Па вэрсіі пракуратуры, частку грошай Трамп выдаткаваў на асабістыя патрэбы.

Трамп прызнаў, што ён асабіста прыняў рашэньне аб злоўжываньні сродкамі фонду. Прэзыдэнт і офіс генпракурора Нью-Ёрку дамовіліся аб тым, што рашэньне аб суме штрафу, які павінен быць выплачаны кіраўніком дзяржавы, будзе пакінуты за судзьдзём.

У мінулым месяцы юрысты Трампа і генэральная пракуратура Нью-Ёрка заключылі пагадненьне аб роспуску фонду і пераразьмеркаваньні сродкаў (больш за $1,5 млн), якія заставаліся на рахунках Trump Foundation, іншым некамерцыйным арганізацыям.

Штраф, які выплаціць Трамп, і астатнія сродкі Trump Foundation пароўну падзеляць паміж васьмю некамэрцыйнымі арганізацыямі. Сярод іх прысутнічаюць фонды, якія займаюцца раздачай бясплатнай ежы бяздомнікам, фінансаваньнем навучаньня афраамэрыканцаў, а таксама Музэй памяці ахвяр Галакосту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG