Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Каліфорніі праз пажары абвясьцілі эвакуацыю 200 тысяч чалавек


У амэрыканскім штаце Каліфорнія ў сувязі з моцнымі ляснымі пажарамі праводзіцца эвакуацыя шэрагу раёнаў Лос-Анджэлесу. Раёны, ахопленыя агнём, пакінулі каля 10 тысяч чалавек.

Ратавацца давялося і некаторым знакамітасьцям. Сярод іх галівудзкі актор і былы губэрнатар Каліфорніі Арнольд Шварцэнэгер, актор Раян Філіп і баскетбаліст Леброн Джэймс.

Паводле ацэнак экстраных службаў, агонь пагражае музэю Getty, у якім знаходзіцца адна з самых вялікіх мастацкіх калекцый у свьеце.

Усяго ў зоне эвакуацыі ў Каліфорніі знаходзяцца каля 200 тысяч чалавек, для іх адкрыты прытулкі. Паведамлялася, што ад агню пацярпелі двое ратавальнікаў. Згарэла больш за сотню будынкаў, у тым ліку старадаўнія вінакурні.

У якасьці меры засьцярогі адключана электрычнасьць для амаль двух мільёнаў чалавек. Адключэньне электраэнэргіі таксама закранула і вышкі сотавай сувязі, блякаваўшы паведамленьне з пацярпелымі раёнамі.

У акругах Санома і Лос-Анджэлес абвешчана надзвычайнае становішча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG