Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША правераць TikTok


У Злучаных Штатах Камітэт па замежных інвэстыцыях, які вывучае ўгоды, што праводзяцца замежнымі пакупнікамі, на прадмет патэнцыйнай пагрозы для нацыянальнай бясьпекі, пачаў праверку кітайскай карпарацыі ByteDance Technology, якая зьяўляецца ўладальнікам набіраючага папулярнасьць сэрвісу кароткіх відэа TikTok.

Як паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцы, праверка зьвязана з угодай аб набыцьці амэрыканскай аплікацыі для сацсетак Musical.ly, які стаў часткай TikTok у 2018 годзе.

Памер угоды склаў каля 1 мільярда даляраў. Як паведамляе «Голас Амэрыкі», на мінулым тыдні сэнатары Чак Шумер і Том Котан — дэмакрат і рэспубліканец — зьвярнуліся да выканаўцы абавязкаў дырэктара Нацыянальнай выведкі ЗША Джозафа Магуайра з заклікам правесьці расьсьледаваньне аб патэнцыйнай пагрозе для нацыянальнай бясьпекі ў сувязі з гэтай угодай.

Яны заявілі, што занепакоеныя зборам дадзеных карыстальнікаў, які робіць сацыяльная сетка TikTok. Акрамя таго, яны асьцерагаюцца, што сэрвіс можа быць выкарыстаны Кітаем для аказаньня ўзьдзеяньня на погляды амэрыканцаў. Яшчэ адна асьцярога тычыцца магчымай цэнзуры кантэнту.

У ЗША, паводле апошніх дадзеных, больш за 26 мільёнаў актыўных карыстальнікаў TikTok, прычым каля 60 працэнтаў зь іх — маладыя людзі ва ўзросьце да 24 гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG