Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС краіны ЭЗ заклікаў прызнаць Палестыну як дзяржаву


Палестынскія дзеці на беразе мора, сэктар Газа, ліпень 2019

Кіраўнік МЗС Люксэмбурга прапанаваў Эўрапейскаму зьвязу прызнаць Палестыну, паведаміла выданьне Der Tagessoiegel.

ЭЗ павінен правесьці дэбаты адносна магчымасьці і дарэчнасьці прызнаньня ўсімі краінамі ЭЗ Палестыны як дзяржавы, заявіў міністар замежных спраў Люксэмбурга Жан Асэльборн. Паводле яго слоў, такі крок стаў бы процівагай палітыцы Дональда Трампа.

Міністар прызнаў, што гэта складана зрабіць на нацыянальным узроўні ў кожнай з краін, асабліва цяжка дамагчыся такога рашэньня ў Нямеччыне, Францыі, Бэльгіі, Нідэрляндах, Гішпаніі і Люксэмбургу. Але, паводле яго слоў, у рамках эўрапейскай ініцыятывы гэта цалкам можна сабе ўявіць.

Прызнаньне Палестыны як дзяржавы ўсімі ўдзельнікамі Эўрапейскага зьвязу магло б стаць ясным сыгналам: палестынцам, як і ізраільцянам, патрэбна радзіма, трэба дзяржава, сказаў міністар.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG