Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двое падлеткаў памерлі ў лякарнях пасьля страляніны ў школе ў Каліфорніі


Эвакуацыя школьнікаў у Сагусе, фота: KHTS Radio via Reuters
Эвакуацыя школьнікаў у Сагусе, фота: KHTS Radio via Reuters

У час страляніны 14 лістапада ў сярэдняй школе ў горадзе Сагус на поўдні Каліфоріі былі параненыя 6 чалавек, зь іх двое памерлі ад ранаў у лякарнях, піша «Голас Амэрыкі».

Вядома, што ў лякарнях памерлі пацярпелыя ў страляніне 16-гадовая дзяўчына і 14-гадовы хлопец.

Падазраванага ў страляніне ўзялі пад варту, ён знаходзіцца ў шпіталі. Паводле CNN, страляў 16-гадовы вучань гэтай школы, і зрабіў гэта на свой дзень народзінаў

На відэа здарэньня, якое атрымала паліцыя, было відаць, як ён дастае з заплечніка пісталет 45-га калібру, страляе ў сама меней пяцёх, пасьля сабе ў галаву.

Белы дом выступіў з заявай, у якой заклікаў жыхароў раёну прытрымлівацца рэкамэндацый праваахоўнікаў і службаў хуткага рэагаваньня. Таксама адзначалася, што «прэзыдэнт адсочвае бягучыя паведамленьні аб страляніне ў школе».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG